У капэрце, акрамя таго, месьціліся пагрозы расправы зь іншымі польскімі палітыкамі. Імаверна, гэта зьвязана зь мігранцкім крызісам.
У Сэнат Польшчы паступіла пасылка на імя сьпікера Томаша Гродзкага, у якой знайшлі выбухоўку і пагрозы расправы. Пра гэта палітык паведаміў у сваім твітэры.
Гродзкі вінаваціць у здарэньні «палітычных апанэнтаў» і спадзяецца, што паліцыя хутка знойдзе вінаватых.
Радыё RMF са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміла, што ўнутры быў нітрацэлюлёзны порах, які выкарыстоўваецца ў стралковай зброі і артылерыі. Адпраўнік падпісаўся «лясным вартавым».
У пасылцы ўтрымліваліся пагрозы й іншым польскім палітыкам — лідэру апазыцыйнай «Грамадзянскай плятформы» Дональду Туску і дэпутату Сэйму ад партыі Туска Дарыюшу Ёнскаму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Муры на межах Беларусі: Літва пачала будаўніцтва, у Польшчы назвалі парамэтры, Нямеччына падтрымала праекты ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польскі Сэйм дазволіў цалкам закрываць для наведваньня памежную зону