Кіраўнік МЗС Латвіі: мы каардынуем свае дзеяньні ў рамках NATO і ЭЗ для абароны нашых межаў

Эдгарс Рынкевічс

Пра гэта Эдгарс Рынкевічс, міністар замежных справаў Латвіі, напісаў у сваім Твітэры

Сытуацыя на польска-беларускай мяжы небясьпечная, Латвія выказвае салідарнасьць і падтрымку нашым польскім сябрам і саюзьнікам, мы каардынуем свае дзеяньні ў рамках NATO і ЭЗ для абароны нашых межаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Латвіі працягнуў надзвычайнае становішча на мяжы зь Беларусьсю да 10 лютага
  • Латвія ўлетку сутыкнулася з праблемай нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі. З 10 жніўня былі спыненыя спробы 2273 чалавек незаконна перасекчы мяжу, а ўсяго з пачатку году былі затрыманыя 414 чалавек.
  • Урад Латвіі ўвёў з 11 жніўня да 10 лістапада рэжым надзвычайнай сытуацыі на мяжы, каб надзяліць памежнікаў паўнамоцтвамі выдаляць мігрантаў назад у Беларусь, а пасьля падоўжыў яго дзеяньне да 10 лютага 2022 году.
  • Падтрымку памежнікам ў ахове мяжы аказваюць войска і батальён спэцыяльнага прызначэньня паліцыі Латвіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бел-чырвона-белы сьцяг, вывешаны ў Рызе падчас хакейнага чэмпіянату сьвету, прадалі за 12600 даляраў