Пра гэта а спасылкай на карэспандэнта DW у Брусэлі паведамляе партал DELFI.
Пяты пакет санкцыяў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі ня будзе прыняты на пасяджэньні міністраў замежных спраў краін ЭЗ 15 лістапада. Замест гэтага яны ў гэты дзень зацьвердзяць юрыдычныя межы, неабходныя для ўвядзеньня санкцый за арганізацыю міграцыі праз тэрыторыю Беларусі ў ЭЗ. Аб гэтым карэспандэнту DW заявіў высокапастаўлены чыноўнік ЭЗ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Міністар абароны Літвы: «Лукашэнка спадзяецца, што адменяць частку санкцый»У панядзелак Рада Эўразьвязу «прыме новыя крытэры для ўнясеньня фізычных або юрыдычных асоб у сьпіс санкцый у дачыненьні да Беларусі», адзначыў чыноўнік ЭЗ. Паводле яго слоў, падрыхтоўка гэтага рашэньня ўжо завершаная, хаця ён і ня выключыў, што да 15 лістапада ў дакумэнце нешта можа зьмяніцца.
«Новыя крытэры закрануць тых фізычных або юрыдычных асоб, якія садзейнічаюць трапляньню трэціх асоб у ЭЗ», — растлумачыў чыноўнік і дадаў: «Прапановы аб магчымых сьпісах ад дзяржаў ЭЗ ёсьць, але па іх у панядзелак, відавочна, рашэньня ня будзе».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пад санкцыі можа трапіць гасьцініца «Мінск» і аэрапортСправа ў тым, што для ўвядзеньня санкцый Эўразьвяз спачатку павінен зацьвердзіць юрыдычныя рамкі. Цяперашнія ж прававыя дакумэнты прадугледжваюць, што абмежаваньні ўводзяцца за сур’ёзныя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі, рэпрэсіі ў дачыненьні да грамадзянскай супольнасьці і дэмакратычнай апазыцыі, падрыў вяршэнства права або за падтрымку рэжыму Лукашэнкі.
У панядзелак гэтыя крытэры плянуюць пашырыць на тых, хто арганізуе незаконную перавозку або кантрабанду мігрантаў праз тэрыторыю Беларусі з мэтай іх перапраўкі ў ЭЗ. Толькі пасьля гэтага ў санкцыйныя сьпісы можна будзе ўносіць канкрэтных асоб і кампаній.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Трэба біць па самых балючых месцах рэжыму». Сьвятлана Ціханоўская пра санкцыі, Расею і лёс чыноўнікаў пасьля ЛукашэнкіПаводле словаў крыніцы DW, пасьля пашырэньня крытэрыяў ён чакае хуткага прыняцьця саміх санкцый.
Для больш эфэктыўнага ўзьдзеяньня ЭЗ будзе каардынаваць новыя абмежавальныя меры зь іншымі краінамі, у прыватнасьці ЗША Вялікабрытаніяй, Канадай, дадаў чыноўнік.