Злучаныя Штаты заклікалі ўлады Беларусі «неадкладна спыніць кампанію арганізацыі і фарсіраваньня патокаў нерэгулярнай міграцыі праз свае межы».
«Пакуль рэжым у Беларусі адмаўляецца выконваць свае міжнародныя абавязаньні, падрывае мір і бясьпеку ў Эўропе, мы будзем працягваць ціснуць на Лукашэнку і ня зьменшым нашыя заклікі да адказнасьці», — заявіў журналістам на брыфінгу ў Вашынгтоне прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Нэд Прайс.
Ён выказаў заклапочанасьць паведамленьнямі і здымкамі зь беларуска-польскай мяжы, дзе сёньня тысячы мігрантаў спрабавалі перайсьці на польскі бок.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мігранцкі крызіс на мяжы: што адбываецца 8 лістапада. ОНЛАЙН ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Старшыня Эўракамісіі заклікала да хутчэйшых санкцый за дзеньні ўладаў Беларусі зь мігрантамі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памежнік з 15-гадовым досьведам — пра дзеяньні былых калегаў: «Яны робяць службовыя злачынствы»