Цырымонія спуску на ваду прайшла ў Сан-Дыега, штат Каліфорнія. У ёй прынялі ўдзел пляменьнік Мілка, а таксама міністар ваенна-марскога флёту ў адміністрацыі Джо Байдэна Карлас дэль Тора.
Гарві Мілк служыў 4 гады на флёце, у тым ліку падчас вайны ў Карэі. Ён быў змушаны пакінуць службу з прычыны сваёй сэксуальнай арыентацыі. Па словах Дэль Тора, яго ўдзел у цырымоніі быў важны, каб выправіць памылкі мінулага і каб паказаць, што зараз флёт адкрыты для прадстаўнікоў ЛГБТ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЗША прайшлі гей-парады з нагоды 50-годзьдзя сучаснага руху за правы ЛГБТГарві Мілк быў першым адкрытым геем, абраным у ЗША на палітычную пасаду. У 1978 годзе ён стаў членам Назіральнай рады Сан-Францыска. У тым жа годзе ён быў забіты.
Рашэньне аб тым, каб назваць новыя судны ВМФ ЗША імёнамі змагароў за грамадзянскія правы было прынята ў 2016 годзе. Акрамя Мілка, так будуць увекавечаныя, напрыклад, імёны былога старшыні Вярхоўнага суда Эрла Ўорэна, забітага сэнатара Робэрта Кэнэдзі, суфражысткі Люсі Стоўн.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я вернік і гей». Беларускі каталік тлумачыць кліру, чаму ў гэтым няма супярэчнасьці