Кліматычны саміт: Мэркель заклікала вызначыць глябальную цану на выкіды вуглякіслага газу

Ангела Мэркель

Ангела Мэркель, выканаўца абавязкаў канцлера Нямеччыны, заклікала сусьветных лідэраў на канфэрэнцыі ААН аб клімаце ў Глазга да «ўсёабдымнай трансфармацыі» жыцьця і эканомікі. У сувязі з гэтым яна выступіла за вызначэньне глябальнай цаны на выкіды вуглякіслага газу (CO2).

«Пакуль што мы ня там, дзе мусім быць», — перадае Deutsche Welle яе словы, выказаныя на кліматычнай канфэрэнцыі 1 лістапада.

Паводле Мэркель, мэты ў галіне скарачэньня выкідаў, замацаваныя ў Парыскім кліматычным пагадненьні 2015 году, «у сукупнасьці не прывялі да таго, пра што мы дамовіліся ў Парыжы».

Адначасова Мэркель адзначыла посьпехі ў барацьбе са зьмяненьнем клімату, называючы «вельмі важнай» дамоўленасьць спыніць міжнароднае фінансаваньне вугальных электрастанцый з наступнага году, якую дасягнулі лідэры краін «вялікай дваццаткі» (G20) на сустрэчы ў Рыме ў мінулыя выходныя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Глазга праходзіць канфэрэнцыя ААН па клімаце. Байдэн выбачыўся за ранейшы выхад ЗША з парыскага пагадненьня аб клімаце
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Саміт «Вялікай дваццаткі»: вынікі