Журналіста Дзяніса Івашына абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»

Дзяніс Івашын

Цяпер яму пагражае да 15 гадоў зьняволеньня. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Вольга Івашына.

Новае абвінавачаньне Івашыну выставілі яшчэ 2 верасьня, аднак нумар артыкулу стаў вядомы толькі нядаўна. Яго вінавацяць у «здрадзе дзяржаве» (частка 1 артыкулу 356 КК Беларусі). Пра гэта Вольгу Івашыну паінфармавалі з КДБ у адказ на ейны зварот.

Спачатку Івашына вінавацілі толькі ва ўмяшаньні ў дзейнасьць супрацоўнікаў унутраных справаў (артыкул 365 КК), яму пагражала да трох год калёніі. Абставіны справы не былі вядомыя. Аднак сваякі і калегі мяркуюць, што прычына ў тым, што Дзяніс расьсьледаваў як былыя ўкраінскія бэркутаўцы ўладкоўваюцца на працу ў беларускі АМАП.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Навіны палітвязьняў: Дзяніса Івашына кінулі ў карцар, а затым пасадзяць на карантын

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Журналісту Дзянісу Івашыну прад’явілі новае абвінавачаньне