Навіны палітвязьняў: Дзяніса Івашына кінулі ў карцар, а затым пасадзяць на карантын

Горадзенская турма, архіўнае фота
Горадзенская турма, архіўнае фота

Сваякам горадзенскага журналіста Дзяніса Івашына стала вядома, што яго перавялі ў карцар.

Паводле іх зьвестак, там ён прабудзе 5 сутак, пасьля чаго палітвязьня зь невядомай прычыны зьмесьцяць на 5-дзённы карантын.

Такім чынам, журналіст 10 дзён будзе ў поўнай ізаляцыі і ня зможа атрымліваць перадачы з волі.

Дзяніса Івашына затрымалі супрацоўнікі КДБ 12 сакавіка і выставілі абвінавачаньне паводле 365 крымінальнага артыкула (умяшаньне ў дзейнасьць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў).

Санкцыя прадугледжвае да 3 гадоў пазбаўленьня волі.

Праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем. Журналіста трымаюць у турме № 1 Горадні.

​
XS
SM
MD
LG