Францыя абвінаваціла сям’ю Лукашэнкі ў арганізаваным гандлі людзьмі

Мікалай, Аляксандар, Віктар і Дзьмітры Лукашэнкі

Францыя абвінаваціла сваякоў Аляксандра Лукашэнкі ў арганізаваным гандлі людзьмі

Пра гэта паведамляе DW.

Сваякі Лукашэнкі мэтанакіравана арганізоўваюць паездкі мігрантаў, якія прыбываюць у Беларусь, да яе межаў з краінамі Эўразьвязу, заявіў 27 кастрычніка дзяржаўны сакратар па эўрапейскіх справах пры МЗС Францыі Клеман Бон, не назваўшы канкрэтных імёнаў.

Паводле ягоных слоў, мэта беларускага боку — аслабіць і разьяднаць ЭЗ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Муры на межах Беларусі: Літва пачала будаўніцтва, у Польшчы назвалі парамэтры, Нямеччына падтрымала праекты

Лукашэнка хоча зацягнуць Эўразьвяз у пастку, сьцьвярджаючы, што Эўропа парушае ўласныя прынцыпы, лічыць Бон. Прадстаўнік МЗС Францыі заклікаў дзейнічаць «рашуча і гуманна» ў сытуацыі на польска-беларускай мяжы.

  • У траўні Лукашэнка заявіў, што Менск больш ня будзе стрымліваць уцекачоў ад далейшага руху ў краіны ЭЗ. Пасьля гэтага рэзка ўзмацніўся паток нелегальных мігрантаў, перш за ўсё ў Літву, а потым у Польшчу. У выніку канфлікту на мяжы Польшчы і Беларусі ўжо загінулі некалькі мігрантаў.
  • Брусэль абвінаваціў Менск у наўмысным правакаваньні міграцыйнага крызісу ў адказ на санкцыі, якія Эўропа ўвяла ў дачыненьні да рэжыму Лукашэнкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Кіраўніцы Нямеччыны і Эўракамісіі зноў абвінавацілі ўлады Беларусі ў «гібрыднай атацы» на Эўразьвяз
  • У верасьні кіраўніца Эўракамісіі Ўршуля фон дэр Ляен адзначыла, што ЭЗ гатовы супрацьстаяць «гібрыднай атацы», для якой беларускія ўлады задзейнічаюць мігрантаў. ЭЗ рыхтуе пяты пакет санкцыяў у дачыненьні да рэжыму Лукашэнкі за выкарыстаньне ім мігрантаў у якасьці інструмэнту супраць Эўразьвязу.