Законапраект апублікаваны на сайце ніжняй палаты расейскага парлямэнту.
Штрафаваць або арыштоўваць людзей будуць за парушэньне «забароны атаясамленьня мэт, рашэньняў і дзеяньняў кіраўніцтва СССР, камандаваньня і вайскоўцаў СССР з мэтамі, рашэньнямі і дзеяньнямі кіраўніцтва нацысцкай Нямеччыны», а таксама «адмаўленьня вырашальнай ролі савецкага народу ў разгроме нацысцкай Нямеччыны і гуманітарнай місіі СССР пры вызваленьні краін Эўропы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін падпісаў закон, які забараняе адмаўляць «вырашальную ролю» СССР «у разгроме нацысцкай Нямеччыны»У выпадку, калі грамадзянін парушыў закон упершыню, яго могуць арыштаваць на тэрмін да 15 сутак або аштрафаваць на суму ад адной тысячы да дзьвюх тысяч рублёў. Штраф для службовых асоб складзе ад 1 тысячы да 4 тысяч рублёў, для юрыдычных асоб — ад 10 тысяч да 50 тысяч рублёў.
Паўторнае правапарушэньне цягне за сабой накладаньне штрафу на грамадзян у памеры ад 2,5 тысячы да 5 тысяч рублёў або арышт на тэрмін да 15 сутак. Службовым асобам пагражае штраф ад 5 тысяч да 20 тысяч рублёў, юрыдычным асобам — ад 50 тысяч да 100 тысяч рублёў або прыпыненьне дзейнасьці на тэрмін да 90 сутак.
Закон, які забараняе адмаўляць «вырашальную ролю» СССР «у разгроме нацысцкай Нямеччыны», Уладзімір Пуцін падпісаў 1 ліпеня 2021 году. Гаворка ў ім ідзе пра публічныя выступы, творы, СМІ і інтэрнэт. Гэтыя папраўкі ініцыявалі дэпутаты Аляксандар Жукаў і Алена Ямпольская, а таксама сэнатар Аляксей Пушкоў. Яны таксама — ініцыятары законапраекту аб адміністрацыйнай адказнасьці за парушэньне гэтага закону.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці пасварыліся Лукашэнка і Пуцін? Тлумачыць намесьнік рэдактара Carnegie.ru