Пуцін даў грамадзянства зорцы сэрыялу «Дзікі анёл»

Натальля Арэйра, 2016 г.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ аб наданьні расейскага грамадзянства ўругвайскай акторцы і сьпявачцы Натальлі Арэйра і яе сыну.

Адпаведны дакумэнт апублікаваны на расейскім афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі. Усяго ў сьпісе 30 чалавек, ня лічачы непаўналетніх дзяцей, якія атрымаюць грамадзянства пасьля прынясеньня іх бацькамі прысягі.

Пра тое, што Арэйра падала дакумэнты на афармленьне грамадзянства Расеі, стала вядома ў чэрвені 2020 году. Паводле яе слоў, усё пачалося з жарту, прамоўленага год таму ў праграме расейскага Першага каналу «Вечерний Ургант».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіпр скасоўвае 45 пашпартоў, выдадзеных паводле схемы «грамадзянства за грошы»

«Я была ў праграме Івана Урганта, і ён мне сказаў, што я самая руская сярод іншаземак. Я яму адказала, што ў мяне няма ніякіх сумневаў. І я сказала, што Пуціну варта было б даць мне грамадзянства. Я сказала гэта жартам, а не як просьбу, каб гэта адбылося, але, вядома, мне вельмі хацелася б атрымаць расейскае грамадзянства», — падкрэсьліла яна.

Натальля Арэйра вядомая па ролі ў аргентынскім тэлесэрыяле «Дзікі анёл». Акрамя таго, яна запісала чатыры студыйныя альбомы. З 2001 году Арэйра рэгулярна наведвала з гастролямі Расею.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўнік ГУБАЗіК прапанаваў пазбаўляць грамадзянства тых, хто зьехаў зь Беларусі і «ненавідзіць» яе