У панядзелак, 25 кастрычніка, польская Памежная варта паінфармавала, што ад суботы, 23 кастрычніка мігранты з памежнай вёскі зьніклі. Аднак засталіся іхныя намёты, якія па-ранейшаму стаяць на памежнай паласе, а ахоўваюць іх беларускія службы.
Куды адправіліся мігранты, якія доўга жылі каля Горнага Ўснару, пакуль невядома.
Два з паловай месяцы вялікая група мігрантаў з Іраку і Афганістану жыла на памежжы Беларусі і Польшчы, спрабуючы трапіць у Эўразьвяз. Мігранты хацелі зрабіць гэта нелегальна, аднак польскі бок забараняў усе спробы, а беларускія памежнікі выштурхоўвалі людзей у польскі бок.
Польскія памежнікі не дазвалялі мясцовым жыхарам перадаць мігрантам ежу і спальныя мяшкі, гэта справакавала канфлікт паміж мясцовымі палітычнымі сіламі.
20 кастрычніка польскія памежнікі затрымалі 17 мігрантаў пасьля прарыву калючага дроту. Гэта адбылося пры дапамозе дрэва ў сьветлы час сутак. Мігранты нішчылі агароджу адламаным кавалкам дрэва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Новы інцыдэнт на мяжы: польскія памежнікі затрымалі 17 мігрантаў пасьля прарыву калючага дротуГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Два польскія памежнікі пацярпелі пры спробе мігрантаў прарвацца зь Беларусі празь мяжу: у іх кідалі камянямі