За мінулы дзень, паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі выявілі 2097 новых хворых на COVID-19. Памерлі 17 чалавек.
За ўвесь час, паводле статыстыкі Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі
- захварэлі на COVID-19 580 089 чалавек,
- ачунялі 522 415,
- памерлі 4466.
Папярэдні афіцыйны рэкорд колькасьці новых хворых быў 20 кастрычніка — 2076 чалавек.
Zerkalo.io раней паведаміла, што атрымала доступ да базаў новых хворых у Менску і Віцебску. Калі верыць пададзеным там лічбам, то можна зрабіць выснову, што ў афіцыйную статыстыку трапляе прыблізна ўтрая менш выпадкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Лукашэнка: «Хопіць будаваць шпіталі і школы. Лішніх сродкаў няма»ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Чэргі ля могілак і акцыі пратэсту. Як ва Ўкраіне супрацьстаяць новай хвалі каранавірусуГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Латвія ўводзіць камэнданцкі час і строгі локдаўн праз COVID-19