Яўгена Малахоўскага, які зьбіраўся вылецець у Кіеў з Браціславы, 20 кастрычніка затрымалі на лётнішчы. Празь нейкі час яго адпусьцілі.
Блогер напісаў у Фэйсбуку: «Адпусьцілі. Чырвоная картка Інтэрпол ад Нямеччыны, праблемы з пашпартам. Будзем разьбірацца».
Яўген Малахоўскі – адміністратар групы «Это Минск, детка!» у сацсетцы «ЎКантакце».
Зімой 2020 году блогер заяўляў, што яго спрабавалі вэрбаваць у міліцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Прапанавалі супрацу, пагражалі крымінальнай справай». Адміна суполкі «Это Минск, детка!» выклікалі ў міліцыюГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Спрабавалі труціць газам праз вэнтыляцыю». Пагаварылі з уцекачом зь Беларусі, якога шукалі ў Польшчы праз ІнтэрполГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Вугоршчыне затрымалі валянтэра, які дапамагаў каля ІЧУ на Акрэсьціна, яму пагражае экстрадыцыяГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
ByPol: Лукашэнка выкарыстоўвае Інтэрпол у сваіх палітычных мэтах