Здарэньне адбылося ў вёсцы Горны Уснар, што на памежжы Беларусі і Польшчы. Мігранты, нягледзячы на прысутнасьць польскіх вайскоўцаў, пачалі дрэвам нішчыць агароджу з калючага дроту, а затым перабраліся на польскі бок.
Польскія службы зрэагавалі імгненна — яны атачылі нелегальных мігрантаў і прымусілі іх легчы на зямлю. Супраць некаторых прымянілі сьлезацечны газ, запатрабаваўшы па-ангельску: «Вяртайцеся назад!»
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі напісаў, што на відэа «шакуючыя кадры зьбіцьця ўцекачоў з Афганістану польскімі сілавікамі», але на прадстаўленым відэа насамрэч зьбіцьця не відаць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Міграцыйны крызіс: Польшча павялічыла войскі на мяжы зь Беларусьсю, у Літве мяняюць закон аб мігрантахБеластоцкі аддзел польскай Памежнай варты пацьвердзіў факт прарыву, назваўшы здарэньне «сілавым фарсаваньнем мяжы». Беластоцкая рэдакцыя «Gazety Wyborczej» паведаміла, што ёй вядомыя 17 прозьвішчаў мігрантаў, якія ўдзельнічалі ў прарыве.
Са спасылкай на Fundacja Ocalenie газэта піша пра мігрантаў, пабітых і вывезеных на аўтамабілях з памежнай паласы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Нямеччыне лявінападобна ўзрасла колькасьць нелегальных мігрантаў з ПольшчыГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Літва ўручыла Беларусі ноту з прычыны «бесьперапынных выпадкаў парушэньня мяжы»