ФБР праводзіць ператрус у доме расейскага алігарха Дзерыпаскі ў Вашынгтоне

Алег Дзерыпаска

Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў праводзіць ператрус у доме расейскага алігарха Алега Дзерыпаскі, паведамляе NBC.

У 2018 годзе Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло пэрсанальныя санкцыі супраць Дзерыпаскі і шэрагу іншых расейскіх бізнэсоўцаў і чыноўнікаў у сувязі з «варожымі дзеяньнямі Расеі па ўсім сьвеце», нагадвае «Наша Ніва». Сярод прычынаў санкцый было таксама і ўмяшаньне Расеі ў прэзыдэнцкія выбары 2016 году ў ЗША.

Дзерыпаска займае 37-е месца ў рэйтынгу найбагацейшых бізнэсоўцаў Расеі паводле вэрсіі Forbes. Паводле ацэнак часопіса, яго маёмасьць мае кошт 16,8 млрд даляраў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША западозрылі расейскага алігарха ў адмываньні грошай для Пуціна
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кампанія з удзелам расейскага алігарха Дзерыпаскі інвэстуе ў ЗША, нягледзячы на санкцыі