Траціна ложкаў у беларускіх бальніцах ужо перапрафілявана для хворых з каранавіруснай інфэкцыяй, заявіў міністар аховы здароўя Дзьмітры Піневіч у эфіры тэлеканала «Беларусь 1».
«З аднаго боку мы можам казаць, што ложкаў у нас хапае. Мы перапрафілявалі 32 тысячы ложкаў, гэта траціна ад ложкавага фонду краіны. Безумоўна, гэта шмат. 2500 ложкаў зараз вольныя. Але нам бы хацелася, каб іх было 5000», — сказаў міністар.
Па словах Піневіча, штам «дэльта» апынуўся больш цяжкім і, адпаведна, больш летальным. Ён распавёў, што зьявіліся цяжарныя жанчыны ў цяжкім стане, у рэанімацыю сталі часьцей трапляць пацыенты ва ўзросьце каля 30 гадоў, а сымптомы хваробы цяпер выяўляюцца ў тым ліку і ў дзяцей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Перахварэў на каранавірус, таму вырашыў прышчапіцца». Як беларусы наважваюцца на вакцынацыю«Пытаньне нават ня ў колькасьці тых, хто захварэў. Пытаньне, на жаль, у цяжкасьці стану хворых. Калі першыя хвалі ішлі даволі лёгка (так, сапраўды быў пажылы ўзрост), то цяпер і цяжар стану і ўзрост [хворых] зьнізіліся досыць крытычна », — сказаў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.
Паводле міністра, вакцынацыя ад COVID-19 «зьніжае рызыку шпіталізацыі ў 22-29 разоў».
Таксама міністар нагадаў пра прышчэпкі ад грыпу. Паводле яго, сёлета ад грыпу прышчапілася ўжо 2% насельніцтва Беларусі.