У Менску памёр кіроўца аўтобуса, якога падчас разгону пратэстаў 10 жніўня 2020 году паранілі гранатай

Павал Сібілёў

Павал Сібілёў не дажыў да свайго 50-гадовага юбілею: яго ня стала 10 кастрычніка.

Пра сьмерць кіроўцы «Нашай Ніве» паведамілі яго родныя.

Да жніўня 2020 году Павал быў здаровым мужчынам. Вечарам 10 жніўня Павал Сібілёў завяршаў працоўную зьмену на аўтобусе, які разам зь іншым транспартам трапіў у затор. Павал выйшаў абмеркаваць сытуацыю з калегам, неўзабаве яму ў сьпіну прыляцелі граната і гумовыя кулі. Пасьля раненьняў мужчына месяц правёў у вайсковым шпіталі, перажыў перасадку скуры, атрымаў першую групу інваліднасьці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не разумею, чаму пачалі страляць». Параненага ў Менску кіроўцу аўтобуса перавялі ў агульную палату

Пасьля выпіскі са шпіталя ў Сібілёва знайшлі анкалёгію — па вуліцы ён ужо хадзіў толькі з кійком.

Аднак Сьледчы камітэт адмовіўся заводзіць справу па факце раненьня кіроўцы ў яго працоўную зьмену.

У Паўла засталіся трое дзяцей, малодшы сын сёлета пайшоў у першую клясу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СК не знайшоў крыміналу ў раненьні кіроўцы аўтобуса сьвятлашумавой гранатай
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень-2020. Мы — сьведкі. „У галаве дзьве гематомы, а саджаюць у турму“. АБНАЎЛЯЕЦЦА