Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СК не знайшоў крыміналу ў раненьні кіроўцы аўтобуса сьвятлашумавой гранатай


Выбух сьвятлашумавой гранаты на «Пушкінскай» 10 жніўня

Кіроўца Павал Сібілёў месяц правёў у шпіталі пасьля раненьня аскепкамі сьвятлашумавой гранаты. Сьледчы камітэт адмовіўся пачынаць крымінальную справу.

«Менсктранс» правядзе пазаплянавы інструктаж пэрсаналу. Прычына — раненьне сьвятлашумавой гранатай кіроўцы аўтобуса, якое здарылася 10 жніўня. З апублікаванага Tut.by дакумэнта вынікае, што 25 лістапада Сьледчы камітэт адмовіў у завядзеньні крымінальнай справы і назваў раненьне «няшчасным выпадкам».

10 жніўня Павал Сібілёў выконваў рэйс маршрутам № 163. Перад «Пушкінскай», дзе адбывалася акцыя пратэсту, ён выпусьціў пасажыраў і выйшаў з аўтобуса, каб ацаніць абстаноўку. Тут за мэтар ад яго выбухнула граната.

Павал Сібілёў месяц лячыўся ў вайсковым шпіталі. У яго дыягнаставалі

  • мінна-выбуховае раненьне вобласьці паясьніцы з шырокім дэфэктам мяккіх тканак,
  • агнястрэльны пералом асьцюкаватых адросткаў хрыбетак,
  • шматлікія паверхневыя раненьні левага пляча,
  • удар нырак.

Сьледчы камітэт назваў гэтае здарэньне «няшчасным выпадкам». Віны сілавікоў ён ня ўгледзеў, бо тыя «знаходзіліся далёка, таму зрабіць мэтанакіраваны стрэл было немагчыма».

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня праваабаронцы зафіксавалі шматлікія выпадкі гвалту з боку сілавікоў. Ніводнай крымінальнай справы дагэтуль не завялі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG