У Татарстане каля гораду Мензялінск раніцай разьбіўся самалёт L-410. У выніку катастрофы загінулі, паводле апошніх паведамленьняў уладаў, 16 чалавек.
Усяго на борце былі 22 чалавекі — двое пілётаў і парашутысты мясцовага аэраклюбу. Паводле апошніх зьвестак, у катастрофе выжылі 6 чалавек, яны ў шпіталі.
Прычыны катастрофы пакуль не вядомыя. Крыніцы «Інтэрфаксу» паведамляюць, што самалёт упаў адразу пасьля ўзьлёту з аэрадрому.
У апошнія тыдні ў Расеі адбылося некалькі авіякатастроф з удзелам малых самалётаў. Самалёт таго самага тыпу — L-410 — у верасьні разьбіўся пад Іркуцкам, а ў ліпені пад Кемеравам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі разьбіўся пасажырскі самалёт, загінулі чатыры чалавекі