8 кастрычніка часовы павераны ў справах Беларусі ў Польшчы Аляксандар Часноўскі быў выкліканы ў МЗС Польшчы «ў сувязі з сытуацыяй на польска-беларускай мяжы і агрэсіўнымі дзеяньнямі Рэспублікі Беларусь супраць Польшчы».
Пра гэта паведамляе польскае МЗС.
Беларускага дыплямата прыняў дырэктар усходняга дэпартамэнту польскага МЗС. У ведамстве падкрэсьлілі, што гэта чарговы раз, калі прадстаўніка Беларусі выклікаюць у МЗС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Новы інцыдэнт на беларуска-польскай мяжы: стралялі халастымі патронаміГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Польскія памежнікі абвінавацілі беларускіх у дапамозе мігрантам у перасячэньні мяжы. ВІДЭА