Пахавалі забітага ў перастрэлцы з КДБ, колькасьць палітвязьняў перавысіла 800. Найважнейшае за 6 кастрычніка

Пахаваньне Андрэя Зельцара на лясных могілках пад Шабанамі

Падзеі 6 кастрычніка.

6 кастрычніка Андрэя Зельцара пахавалі на Лясных могілках у менскім мікрараёне Шабаны. Там прайшла і цырымонія разьвітаньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Забітага ў перастрэлцы з супрацоўнікам КДБ Андрэя Зельцара пахавалі на Лясных могілках Менску

Сьвятлана Ціханоўская выступіла на Варшаўскім форуме па бясьпецы і выказалася па некалькіх ключавых для Беларусі тэмах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская на Варшаўскім форуме па бясьпецы: «Лукашэнка гатовы падвергнуць рызыцы незалежнасьць Беларусі»

У Эўрапарляменце адбыліся дэбаты на тэму «Сытуацыя ў Беларусі пасьля аднаго году пратэстаў і іх гвалтоўнага задушэньня».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Эўрапарлямэнце прапанавалі паставіць Лукашэнку перад міжнародным трыбуналам

Праваабарончая супольнасьць Беларусі паведаміла пра прызнаньне палітычнымі зьняволенымі яшчэ 73 чалавек. Усе яны — фігуранты «справы Зельцэра».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць палітвязьняў у Беларусі дасягнула 801

У Беларусі прайшла хваля затрыманьняў за камэнтары пра гібель Зельцара і супрацоўніка КДБ. Што кажуць сваякі затрыманых і тыя, хто пакідаў камэнтары.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як і чаму ў Беларусі затрымліваюць за камэнтары пра перастрэлку. ВІДЭА

У інтэрвію тэлеканалу CNN Аляксандар Лукашэнка неаднаразова абвінавачваў журналіста Мэт’ю Чэнса ў пашырэньні фэйкаў, калі той задаваў пытаньні пра рэпрэсіі ў Беларусі. Мы вырашылі праверыць некаторыя выказваньні самога Лукашэнкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Факты на стол. 14 фэйкаў Лукашэнкі з інтэрвію CNN

Расейскі «Газпром» скараціў пастаўкі газу ў Эўразьвяз празь Беларусь на 70%. Экспарт зьнізіўся з 112 млн кубамэтраў на канец верасьня да 30 млн на пачатак кастрычніка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Газпром» амаль у чатыры разы скараціў транзыт празь Беларусь. Што гэта азначае для беларускага бюджэту?

У восеньскім рэгіянальным аглядзе экспэрты Сусьветнага банку прагназуюць рост беларускага ВУП сёлета ў 1,2%. Аднак на 2022 год яны прадракаюць падзеньне на 2,8%. Ацэнка пагоршылася адразу на 4,7 прагнознага пункта — раней гаварылі пра рост у 1,9%.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сусьветны банк істотна пагоршыў прагноз ВУП Беларусі на 2022 год

Міністэрства аховы здароўя выдаліла з агульнага доступу статыстычны зборнік «Ахова здароўя ў Рэспубліцы Беларусь» за 2020 год.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія ўлады засакрэцілі статыстыку, зь якой вынікаў рост сьмяротнасьці падчас пандэміі