Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія ўлады засакрэцілі статыстыку, зь якой вынікаў рост сьмяротнасьці падчас пандэміі


Лекар і пацыент, ілюстрацыйнае фота
Лекар і пацыент, ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя выдаліла з агульнага доступу статыстычны зборнік «Ахова здароўя ў Рэспубліцы Беларусь» за 2020 год.

Цяпер па спасылцы на статыстычныя дадзеныя ведамства зьяўляецца надпіс Sorry, the page you are looking for could not be found (на жаль, старонку, якую вы шукаеце, знайсьці нельга).

Са зьніклага дакумэнту вынікала, што ў стацыянарах краіны летась памерла на 40% больш пацыентаў, чым у 2019 годзе.

У зборніку не было абсалютных лічбаў, але называлася агульная колькасьць шпіталізаваных і працэнт памерлых, што давала магчымасць зрабіць падлікі і прааналізаваць дадзеныя.

Такім чынам, калі ў 2019 годзе ў шпіталях памерлі 40 845 чалавек, то ў 2020-м — 56 832. Гэта значыць, колькасць сьмерцяў у шпіталях за мінулы год вырасла амаль на 40%.

Беларусь — адзіная эўрапейская краіна, якая не апублікавала статыстыку памерлых за 2020 год.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG