Раніцай 4 кастрычніка польскія памежнікі знайшлі на мяжы ў Падляскім ваяводзтве муляж выбуховага прыстасаваньня (з правадамі, якія зь яго тырчалі і гадзіньнікам з паўтаральным гукавым сыгналам).
Раней прадстаўнікі польскага ўраду неаднаразова заяўлялі пра правакацыі зь беларускага боку.
На беларуска-польскай мяжы.
Паводле міністра абароны Польшчы Марыюша Блашчака, беларускія сілавікі накіроўваюць зброю ў бок польскіх вайскоўцаў, страляюць у паветра, кідаюць пэтарды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Польшчы заявілі, што беларускі памежнік кідаў невядомы прадмет у машыну памежнага патруля. ВІДЭАУчора польская памежная варта заявіла, што ў ноч з 1 на 2 кастрычніка беларускі памежнік кануў нейкі прадмет у бок патрульнай машыны польскіх службаў, і гэта ня першы падобны інцыдэнт. Кідок невядомым прадметам зафіксаваны на відэа.
Раней польскі бок паказаў здымкі, як у форме беларускіх памежнікаў ходзяць мігранты з краін Блізкага Ўсходу, у Беларусі апраўдалі гэтым патрэбу ўцекачоў у цёплых рэчах, якія далі якраз беларускія службы.
Як расказалі на прэс-канфэрэнцыі 27 верасьня прадстаўнікі польскага МУС, Памежнай варты і Міністэрства абароны, польскія афіцэры штодня сутыкаюцца з правакацыямі беларускага боку. Іх асьляпляюць сьвятлом электрычных паходняў, крычаць на іх, а таксама абвінавачваюць у выкарыстаньні «мэтадаў, падобных да гестапа». Беларускія падразьдзяленьні таксама імітуюць кіданьне гранат празь мяжу або «халастыя стрэлы» ў палякаў. Яны таксама пакідаюць падазроныя пакеты перад польскімі памежнікамі і адразу адбягаюць, каб прадэманстраваць, што пакінутая рэч нясе пагрозу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
МЗС Польшчы: «За наплывам мігрантаў на польска-беларускай мяжы стаіць Расея»