1 кастрычніка ў кватэры Генадзя Мажэйкі прайшоў ператрус, паведаміла «Комсомольская правда». Паводле маці Генадзя Ірыны, ператрус правялі супрацоўнікі КДБ, ён цягнуўся каля дзьвюх з паловай гадзін.
У пастанове на ператрус былі пазначаны два артыкулы крымінальнага кодэксу:
- распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варажнечы (арт. 130),
- абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369).
З кватэры забралі флэшкі, наклейкі і значкі 2001-га году.
Генадзя Мажэйкі падчас ператрусу не было.
«Апошні раз мы гутарылі з сынам па відэасувязі днём 30 верасьня. Тады ён быў у гасьцініцы ў Маскве», — сказала маці.
Уначы з 1 на 2 кастрычніка маці Генадзя пазванілі і сказалі, што сын затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсьціна ў Менску. Больш ніякай інфармацыі ў блізкіх журналіста няма.
Раней «Комсомольская правда» паведаміла, што апошні раз з Мажэйкам размаўлялі 1 кастрычніка каля 16-й гадзіны.
Сунгоркін: «Яго затрымалі ні за што»
«Гэта ўсё, на мой погляд, жахліва, бо я лічу, што яго затрымалі ні за што ўвогуле, — сказаў «Эху Москвы» галоўны рэдактар «Комсомольской правды» Ўладзімір Сунгоркін. — Гэты хлопец, Генадзь Мажэйка, у нас працаваў вельмі шмат гадоў, я думаю, гадоў 15 у Беларусі. І ніколі ніякіх праблемаў зь ім не было, гэта нармальны добрасумленны журналіст. Тое, што яго затрымалі, я лічу, гэта абсалютная сваволя».
Сунгоркін дадаў, што выданьне будзе рабіць усё, каб дапамагчы Мажэйку.
«Вядома, усё, што ў нашых сілах, мы будзем рабіць, само сабой. Мы ніколі сваіх супрацоўнікаў ня кідаем у бядзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Зельцар вёў трансьляцыю ў Польшчу і ЗША», — Лукашэнка раскрыў дэталі спэцапэрацыі КДБ29 верасьня Міністэрства інфармацыі Беларусі заблякавала доступ да сайту беларускай «Камсамолкі». У міністэрстве абгрунтавалі рашэньне тым, што на сайце kp.by зьявілася публікацыя, у якой «зьмяшчаюцца зьвесткі, якія садзейнічаюць фармаваньню крыніц пагрозы нацыянальнай бясьпецы, якія палягаюць у штучным нагнятаньні напружанасьці і супрацьстаяньня ў грамадзтве».
Напярэдадні КП апублікавала камэнтар аднаклясьніцы забітага супрацоўнікамі КДБ праграміста Андрэя Зельцара, у якім тая станоўча пра яго выказалася. Гэта выклікала абурэньне праўладных тэлеграм-каналаў, пасьля чаго КП зьмяніла акцэнты ў матэрыяле. Паводле кіраўніка расейскай газэты «Комсомольская правда» Ўладзіміра Сунгоркіна, беларуская рэдакцыя «цалкам добрасумленна» асьвятляе сытуацыю ў краіне, але ўлады ўжо больш як год забараняюць распаўсюджваць і друкаваць выданьне.
1 кастрычніка прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна Дзьмітрый Пяскоў назваў блякаваньне незаконным.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Прэс-сакратар Пуціна назваў блякаваньне сайту «Комсомольской правды» ў Беларусі парушэньнем свабоды СМІГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
За кратамі, бо журналісты