Вольга Зельцар ня бачыла цела сына і ня ведае, дзе яно цяпер і што зь ім
Андрэй Зельцар
Маці айцішніка Андрэя Зельцара, які 28 верасьня загінуў у перастрэлцы зь сілавікамі, паведаміла «Эўрарадыё», што ня бачыла цела сына і ня ведае, дзе яно цяпер і што зь ім.
«Пакуль ідзе сьледзтва — нічога не расказваюць, — кажа Вольга Зельцар. — У міліцыі сказалі, што потым, калі скончыцца сьледзтва, выклічуць мяне і ўсё раскажуць».
На пытаньне, ці верыць яна, што яе сын мог такое заплянаваць, жанчына адказала:
«Не. Я пляваць хацела на тое, што гавораць і пішуць у інтэрнэце. Меркаваньні, маніі... Мне ўсё роўна, хто і што піша, разумееце? Мне абсалютна ўсё роўна. Няхай пішуць».
Таксама журналісты запыталіся ў Вольгі Зельцар, ці могуць яны неяк падтрымаць яе. Яна адказала: «Ніхто мяне не падтрымае ніколі».