30 верасьня польскія памежнікі зафіксавалі 529 спробаў парушэньня мяжы з боку Беларусі. Гэта найвялікшая колькасьць спробаў за час міграцыйнага крызісу,.
Затрымалі 18 мігрантаў (усе — грамадзяне Іраку), а таксама чатырох чалавек, якія дапамагалі мігрантам нелегальна пераходзіць беларуска-польскую мяжу і трапляць у Эўразьвяз (паляка, сырыйца і двух украінцаў).
Усяго за верасень трапіць у Польшчу зь Беларусі па-за межамі пунктаў пропуску спрабавалі 7535 разоў, паведаміла польская памежная служба. Больш як сто чалавек затрымалі за дапамаганьне нерэгулярным мігрантам.
У Літве зафіксавалі рэкордную колькасьць спробаў парушэньня мяжы за верасень.
30 верасьня літоўскія памежнікі не прапусьцілі церазь мяжу 93 нерэгулярных мігрантаў.
Усяго ад пачатку міграцыйнага крызісу ў жніўні на літоўскай мяжы разьвярнулі больш за 3 тысячы чалавек. 4169 мігрантаў зьмясьцілі ў лягеры ўцекачоў, паведаміў Delfi.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
ПАРЭ: Міграцыйны крызіс — помста Лукашэнкі за санкцыі Эўразьвязу