У Польшчы адновяць чыгуначныя маршруты за мяжу пасьля адмены некаторых карантынных абмежаваньняў праз каранавірус. Аднак зносіны зь Беларусьсю застануцца пад забаронай.
Польшча ня будзе перавозіць пасажыраў праз польска-беларускую мяжу да 31 кастрычніка 2021 году. Такі загад выдала Рада міністраў Польшчы 27 верасьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Мігранцкі крызіс: Літва пачала будаваць 100 км агароджы на мяжы зь Беларусьсю, Польшча спыніла 313 мігрантаў«Згодна з нашымі зьвесткамі, у Беларусі звыш 10 000, а можа і больш, асобаў, перамешчаных з Блізкага Ўсходу, пераважна з Іраку, а таксама з Сырыі, каб праводзіць гібрыдную атаку», — казаў раней прэмʼер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэмʼерам Літвы Інгрыдай Шыманіце ў Варшаве.
Маравецкі тады заявіў, што менскі рэжым ажыцьцяўляе супраць Літвы і Польшчы «правакацыю, якая была інсьпіраваная ў Маскве».