Пракурор просіць 3 гады «хіміі» і 21 000 рублёў за спынены тралейбус
Суд Ленінскага раёну Менску 29 верасьня пачаў разгляд крымінальнай справы Кірыла Чарткова, якога вінавацяць у арганізацыі або актыўным удзеле ў групавых дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак (арт. 342 КК).
Справу разглядае судзьдзя Юлія Шут, дзяржабвінаваўца — памочнік пракурора Вердыш.
19-гадовага палітвязьня затрымалі 14 жніўня, да суду ён быў зьмешчаны пад варту ў СІЗА № 1. З матэрыялаў сьледзтва вынікае: летась 11 жніўня ён рухаўся па праспэкце Пушкіна, вуліцах Прытыцкага і Кальварыйскай, што пацягнула за сабой парушэньне працы транспарту і прадпрыемстваў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Чыноўнік райвыканкаму ў Менску атрымаў тры гады калёніі за ўдзел у пратэстах і за абразу ЛукашэнкіАкрамя таго, выкрыкваў лёзунгі і гучна пляскаў у далоні, парушаючы спакой грамадзян. Каля дому № 37 на вуліцы Кальварыйскай перагарадзіў рух транспарту.
Сваю віну Кірыл Чарткоў прызнаў часткова. Але ўдакладніў, што спыняў тралейбус 77-га маршруту, каб саступіць месца машыне хуткай дапамогі. Калі кіроўца пасьля гэтага папрасіў вызваліць дарогу, ён адыйшоў.
Аднак дзяржабвінаваўца лічыць, што дзеяньні фігуранта справы кваліфікаваныя правільна, зьмякчальных абставінаў ня выяўлена. І папрасіў суд прызнаць Кірыла Чарткова вінаватым, прызначыўшы яму 3 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу. У выпадку прызнаньня менчука вінаватым на карысьць «Менсктрансу» будзе спагнаная сума ў памеры 21 тысяча 667 рублёў.
Канчатковы прысуд агучаць 31 верасьня ў 14.30.
Гукарэжысэра вінавацяць у парушэньні грамадзкага парадку
Супрацоўніка сталічнага Тэатру юнага гледача Кірыла Салеева абвінавачваюць паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Цяпер яго трымаюць у менскім СІЗА № 1.
23-гадовага гукарэжысэра затрымалі 15 верасьня ў Менску. Ён сын вядомага беларускага мастацтвазнаўца, доктара філязофскіх навук, заслужанага дзеяча культуры Вадзіма Салеева.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Купалаўскі тэатар абвясьціў другі кастынг артыстаў пасьля сыходу асноўнай трупыМаладому чалавеку выставілі крымінальнае абвінавачаньне за «дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак». Аднак сутнасьць прэтэнзій пакуль невядомая.
Спачатку Кірыла Салеева трымалі ў турме на Акрэсьціна, а пасьля перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага, паведамляюць праваабаронцы цэнтру «Вясна».
«Справа Прахарэнкі» — 23 пацярпелыя, абвінавачаны не зьявіўся ў суд
У Гомлі пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да Юрыя Прахарэнкі, якога вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 (абраза судзьдзі або народнага засядацеля) і арт. 368 (абраза прэзыдэнта). Паводле афіцыйнага абвінавачаньня, Юры пісаў «камэнтары абразьлівага характару, выказаныя ў непрыстойнай форме», інфармуе «Вясна».
Прахарэнку затрымалі ў Гомлі 11 жніўня 2020 году, моцна зьбілі і, абвінаваціўшы ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, пакаралі адміністрацыйным арыштам на 12 сутак. Экспэртыза паказала, што на фоне затрыманьня і зьбіцьця, а таксама крымінальнага перасьледу і зьмяшчэньня ў турму ў яго разьвіўся псыхічны разлад. Ягоныя інтарэсы на судзе прадстаўляе бацька.
Сам абвінавачаны ў судзе не прысутнічае, сваякі кажуць, што малады чалавек знаходзіцца ў дэпрэсіўным стане, у яго заўважаныя панічныя атакі. За тры месяцы зьняволеньня Юры схуднеў на 20 кіляграмаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Гамельчука судзяць за камэнтары ў Telegram. Ад пабіцьця і арышту ён займеў псыхічны разлад