26 верасьня, на 55 дзень пасьля забойства, адбылося пахаваньне кіраўніка Беларускага дому ва Ўкраіне Віталя Шышова. Прысутнічалі толькі блізкія, гэта было сумесным рашэньнем, паведамляе тэлеграм арганізацыі.
Актывіста, які загінуў пры нявысьветленых абставінах, пахавалі на Паўночных могілках у Кіеве.
«Дзякуем усім, хто сабраўся на цырымоніі і ўсім, хто прыйдзе ўшанаваць памяць Віталя на Майдан. Нагадваем, што ў наступную нядзелю плянуецца адкрытая памінальная служба па Віталю», — дадаў канал Беларускага дому ва Ўкраіне.
Беларуса, які быў адным зь лідэраў «Беларускага дому ва Ўкраіне», знайшлі павешаным 3 жніўня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Як расьсьледуюць справу беларуса Віталя Шышова, якога знайшлі павешаным у КіевеПраахоўныя органы разглядалі вэрсіі самагубства і забойства. Вынікі экспэртызы невядомыя. Адвакат мае падпіску аб невыдаваньні.
Віталь Шышоў пераехаў у Кіеў летась. На пасадзе кіраўніка «Беларускага дома ва Ўкраіне» Шышоў у тым ліку дапамагаў іншым беларусам-уцекачам у пошуку працы, жытла і ўладкаваньня на новым месцы.