У Берасьці судзяць 8-ю групу абвінавачаных у «карагоднай справе»

Карагод у Берасьці на пратэстах 13 верасьня

У рамках гэтай крымінальнай справы пакаралі ўжо больш за 80 чалавек. Усіх іх абвінавацілі ва ўдзеле летась 13 верасьня ў карагодзе на скрыжаваньні бульвара Касманаўтаў і праспэкта Машэрава.

Паводле Сьледчага камітэту Берасьцейскай вобласьці, вызначылі 115 асобаў, якія мелі дачыненьне да гэтага «злачынства».

Праваабаронцы паведамляюць, што сёньня на лаве падсудных 6 фігурантаў.

  • Алег Кулеша з Пружанаў(ужо больш за 3 месяцы ў берасьцейскім СІЗА № 7)
  • Мікіта Дзьмітрыеў
  • Ганна Кашырскіх
  • Сяргей Кунцэвіч
  • Дзьмітры Макарэвіч
  • Тацяна Пякарская

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Такія працэсы трэба праводзіць на стадыёне». У Берасьцi cудзяць яшчэ 12 фігурантаў «карагоднай справы»

У чым абвінавачваюць падсудных?

Згодна з вэрсіяй абвінавачаньня, падсудныя ў групе зь іншымі асобамі наўмысна «ўзялі актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак».

Іх дзеяньні нібыта былі спалучаныя зь непадпарадкаваньнем законным патрабаваньням прадстаўнікоў улады, пацягнулі за сабой парушэньне працы транспарту, арганізацыяў і прадпрыемстваў. З прычыны прастою тралейбуснаму парку нанесеная шкода ў суме 619 рублёў 55 капеек, аўтобуснаму – 40 рублёў 37 капеек, на некалькі гадзін закрыліся гандлёвыя павільёны і рэстаран хуткага харчаваньня.

Агулам на гэты момант вынесьлі ўжо 7 калектыўных прысудаў. Судзьдзі, якія каралі фігурантаў «карагоднай справы»: Сьвятаслаў Каліна, Дзьмітры Шурын, Іна Клышпач, Сяргей Маручак, Яўген Брэган, Дзьмітры Куроўскі, Вера Філонік.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хімія» і «хатняя хімія». У Берасьці вынесьлі прысуды яшчэ 12 фігурантам «карагоднай справы»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ад польскай радзільні ў мяне шок — у добрым сэнсе». Цяжарная жанчына ўцякла зь Беларусі і нарадзіла дзіця ў Варшаве