Байдэн у ААН: Дэмакратыя жыве ў мірных пратэстоўцах у Беларусі

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн выступае на Генэральнай асамблеі ААН

Выступаючы сёньня на Генэральнай асамблеі ААН, прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн прыгадаў і Беларусь.

«Аўтарытарызм сьцьвярджае, што ў сьвеце скончана з дэмакратыяй. Але яны памыляюцца. Будучыня будзе за тымі, хто шануе чалавечую годнасьць, а не за тымі, хто топча яе. Будучыня належыць тым, хто раскрывае патэнцыял свайго народу, а ня тым, хто яго душыць», — заявіў прэзыдэнт ЗША.

Байдэн сказаў, што дэмакратыя жыве ў мірных пратэстоўцах, праваабаронцах, журналістах, жанчынах, якія змагаюцца за свабоду ў такіх краінах, як Беларусь, Замбія, Сырыя і Куба.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн пастанавіў рассакрэціць матэрыялы пра тэракты 11 верасьня