Пра гэта гаворыцца ў заяве Сувэрэннай рады, якая кіруе краінай. Заява была зачытаная па тэлебачаньні 21 верасьня, паведамляе DW. Па словах прадстаўніка суданскага ўраду, цяпер сытуацыя ўзятая пад кантроль, каля 40 путчыстаў затрыманыя, у найбліжэйшы час пачнецца допыт падазраваных.
У сваю чаргу, тэлеканал Al Arabiya паведаміў, што за спробай перавароту стаяць афіцэры бранятанкавых войскаў зь ліку прыхільнікаў экс-прэзыдэнта краіны Амара аль-Башыра. Адзначаецца, што яны былі зьвязаныя з ісламісцкім рухам «Браты-мусульмане».
Аляксандар Лукашэнка і Амар аль-Башыр у Судане, 2017 год
- У Судане 11 красавіка 2019 году на фоне працяглых пратэстаў адбыўся вайсковы пераварот, у выніку якога Амар аль-Башыр, які займаў пасаду кіраўніка дзяржавы амаль 30 гадоў, быў адхілены ад улады.
- У жніўні таго ж году вайскоўцы і апазыцыйны альянс «За свабоду і перамены» падпісалі Канстытуцыйную дэклярацыю і пагадненьне аб пераходным пэрыядзе, разьлічаным на тры гады. Краінай кіруе Сувэрэнная рада, у якую ўваходзяць вайскоўцы і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці.