Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судан зьбіраецца выдаць былога дыктатара Умара аль-Башыра суду ў Гаазе


Аляксандар Лукашэнка і Умар Хасан Ахмэд Аль-Башыр, Судан, Хартум, 16 студзеня 2017
Аляксандар Лукашэнка і Умар Хасан Ахмэд Аль-Башыр, Судан, Хартум, 16 студзеня 2017

Урад Судану перадасьць былога прэзыдэнта Ўмара аль-Башыра Міжнароднаму крымінальнаму суду ў Гаазе, піша CNN.

Башыр, які правіў краінай амаль 30 гадоў, быў адхілены ад улады ў 2019 годзе ў выніку масавых пратэстаў.

Яго хочуць судзіць за ваенныя злачынствы і генацыд у Дарфуры. Ордэр на ягоны арышт быў выдадзены яшчэ ў 2009–2010 гадах, калі Башыр яшчэ займаў пасаду прэзыдэнта.

Міжнародны крымінальны суд абвінаваціў яго ў арганізацыі генацыду падчас канфлікту ў заходняй суданскай правінцыі Дарфур, які выбухнуў у 2003 годзе.

Былога прэзыдэнта Судану лічаць ініцыятарам масавага зьнішчэньня трох этнічных меншасьцяў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG