Талібы выключылі дзяўчат з афганскіх сярэдніх школ, загадаўшы толькі хлопчыкам і настаўнікам-мужчынам вярнуцца да заняткаў.
У заяве ісламісцкай групы, у якой гаворыцца аб аднаўленьні сярэдніх клясаў, ня згадваюцца ні дзяўчаты, ні жанчыны, паведамляе ВВС.
Адна афганская школьніца сказала ВВС, што яна адчувае сябе разьбітай. «Усё выглядае вельмі цёмным», — сказала яна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пэнтагон папрасіў прабачэньня за «трагічную памылку», ад якой загінулі мірныя афганцыНягледзячы на абяцаньні талібаў, гэта прыкмета вяртаньня Афганістану да жорсткага кіраваньня 1990-х гадоў, калі яны «Талібан» знаходзіўся ва ўладзе.
Раней талібы ліквідавалі міністэрства па справах жанчын і замянілі яго ведамствам, якое калісьці выконвала строгія рэлігійныя дактрыны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Рэпартэры бязь межаў» заявілі пра рост колькасьці нападаў на журналістаў у АфганістанеГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Краіны АДКБ адмовіліся прымаць афганскіх уцекачоў