Расейскага рэжысэра Зьвягінцава ўвялі ў штучную кому

Андрэй Зьвягінцаў

Расейскага рэжысэра Андрэя Зьвягінцава ўвялі ў штучную кому пасьля каранавіруснай інфэкцыі.

Пра гэта паведамляе выданьне The Bell.

Паводле выданьня, паражэньне лёгкіх склала 92%.

Мяркуецца, што рэабілітацыя Зьвягінцава будзе праходзіць у Нямеччыне, куды яго вывезьлі на лячэньне.

Зьвягінцаў — двухразовы намінант на прэмію «Оскар», ён вылучаўся ў катэгорыі «Лепшы фільм на замежнай мове» з карцінамі «Левіятан» (2014) і «Нелюбоў» (2017).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што бачаць беларусы ў фільме «Левіятан»?