Прэзыдэнт Польшчы выказаў падзяку нямецкаму калегу за падтрымку ў сытуацыі зь мігрантамі на мяжы зь Беларусьсю

Анджэй Дуда

Пра гэта прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда напісаў у сваім Фэйсбуку.

«Вялікі дзякуй прэзыдэнту Нямеччыны за сёньняшнюю размову. Франк-Вальтэр Штайнмаер запэўніў мяне, што Нямеччына адназначна асуджае дзеяньні Аляксандра Лукашэнкі на мяжы ЭЗ і што мы можам разьлічваць на яе поўную падтрымку. Неўзабаве мы таксама будзем абмяркоўваць гэтую праблему на форуме Arraiolos Group».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памежная служба Польшчы апублікавала відэа, на якім беларускія памежнікі падвозяць мігрантаў