Эўрапейская камісія папрасіла Вярхоўны суд ЭЗ накласьці фінансавыя санкцыі на Польшчу за неадназначныя крокі ў судовай рэформе.
У заяве Эўракамісіі ад 7 верасьня гаворыцца, што Варшава не прыняла «неабходныя меры для поўнага выкананьня» раней вынесенага Эўрапейскім судом рашэньня адносна палаты Вярхоўнага суда Польшчы, якая займаецца прыцягненьнем судзьдзяў да дысцыплінарнай адказнасьці.
У жніўні польскі ўрад заяўляў, што адпаведная палата будзе ліквідаваная. Абяцаньне прагучала пасьля таго, як у ліпені Эўрапейскі суд прыйшоў да высновы, што гэтая палата можа выкарыстоўвацца «для палітычнага кантролю над судовымі рашэньнямі або ціску на судзьдзяў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Польшчы восьмы дзень працягваліся пратэсты супраць судовай рэформы«Я заўсёды казаў, што Камісія не вагаючыся прыме ўсе неабходныя меры для забесьпячэньня поўнага прымяненьня заканадаўства ЭЗ», — адзначыў камісар ЭЗ па пытаньнях юстыцыі Дыд'е Рэйндэрс.
- Закон Польшчы, які ўступіў у сілу ў лютым 2020 году, не дазваляе судзьдзям перадаваць пытаньні права ў Эўрапейскі суд і стварае спэцыяльны орган, Дысцыплінарную палату Вярхоўнага суду, якая кіруе судзьдзямі без уліку заканадаўства Эўразьвязу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Васкрасенскі прыехаў на «польскі Давос». Арганізатары кажуць, што запрасілі яго памылковаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Галадоўка каля Сэйму і спрэчкі пра здраду. Як Лукашэнка падліў алею ў агонь польскай палітыкі