Пра гэта паведамляе Нацыянальнае ўпраўленьне ЗША па аэранаўтыцы і дасьледаваньні касьмічнай прасторы (NASA).
We have a sample! I’ve never been more happy to see a hole in a rock. #SamplingMars https://t.co/bVstYvkYdG
— Adam Steltzner (@steltzner) September 2, 2021
На фатаграфіі, зробленай 1 верасьня, відаць, што сьвідар марсаходу прасьвідраваў акуратную адтуліну, а адсутнасьць пылу вакол яго пацьвярджае, што ўзор не рассыпаўся, як гэта адбылося пры першай спробе сьвідраваньня 5 жніўня. Першыя выявы, перададзеныя на Зямлю, паказваюць, што непашкоджаны ўзор знаходзіцца ў рэзэрвуары Perseverance.
Need to take a few more pics with better lighting just to be extra certain. It’s fine. I’m fine. We’re all fine! 😵💫 #SamplingMars https://t.co/RxfA1fjLOl
— Adam Steltzner (@steltzner) September 3, 2021
Аднак у NASA адзначаюць, што празь недастатковае асьвятленьне здымкі выйшлі невыразнымі. Для поўнай упэўненасьці ў посьпеху місіі спатрэбяцца новыя здымкі з больш якасным сьвятлом. Чакаецца, што новыя фатаграфіі ўзору будуць перададзеныя на Зямлю ў суботу, 4 верасьня.
На працягу году марсаход павінен сабраць больш за два дзясяткі ўзораў з унутраных частак розных горных пародаў. Узоры даставяць на Зямлю ў рамках сумесных місіяў NASA і Эўрапейскага касьмічнага агенцтва.
У красавіку гелікоптэр Ingenuity («Вынаходлівасьць»), які быў дастаўлены на Марс разам з марсаходам Perseverance, стаў першым апаратам з рухавіком, які ажыцьцявіў кіраваны палёт на іншай плянэце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: NASA пачало тэставаць паветранае таксіPerseverance зьдзейсьніў пасадку ў кратэры Эзэра на Марсе 19 лютага гэтага году. Мяркуецца, што некалі кратэр быў запоўнены вадой. Марсаход паспрабуе знайсьці на плянэце прыкметы існаваньня старажытных формаў жыцьця і зьбярэ ўзоры грунту, якія затым павінны быць дастаўленыя на Зямлю.
Perseverance адправіўся да Марсу ў ліпені летась. У рамках місіі «Марс-2020» прылада мае адпрацаваць на плянэце каля 700 зямных содняў.