Машы Забары 23 гады. Яе называюць беларускім голасам Амэрыкі. У інтэрвію Свабодзе Марыя Забара расказала пра дзяцінства ў Беларусі, рэакцыю на пікеты МВФ і чым амэрыканская дыяспара можа дапамагчы Беларусі.
Марыя Забара нарадзілася і вырасла ў Менску. Марыя стала папулярнай у інтэрнэце пасьля публікацыі відэа ў Instagram пра інцыдэнт з Ryanair. Гэта відэа набрала больш за мільён праглядаў.
Пасьля таго як МВФ абвесьціла, што вылучыць для Беларусі амаль мільярд даляраў, Марыя Забара выйшла на адзіночны пратэст пад будынак Міжнароднага валютнага фонду і запусьціла цэлую пратэставую плынь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Быў прэцэдэнт з Вэнэсуэлай». Як Офіс Ціханоўскай хоча замарозіць 950 млн эўра для Беларусі ад МВФГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Што за дапамогу ад МВФ на $900 мільёнаў атрымалі ўлады Беларусі?ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Экс-супрацоўнік МВФ пра тое, ці можна заблякаваць $900 мільёнаў для ўладаў Беларусі