У ЗША камандзірам атамнага авіяносца ўпершыню стала жанчына

Авіяносец Abraham Lincol

У ЗША ўпершыню ў гісторыі вайскова-марскіх сіл краіны камандаваньне атамным авіяносцам было ўскладзена на жанчыну.

На пасаду заступіла 49-гадовая ўраджэнка гораду Мілўокі, капітан Эмі Баўэрншміт. Пра гэта паведамляе «Нямецкая хваля».

Паводле інфармацыі онлайн-выданьня Task & Purpose, у 1994 годзе, пасьля таго, як жанчынам была дазволена служба на борце вайсковых караблёў, Баўэрншміт стала адной зь першых выпускніц вайскова-марской акадэміі. Затым яна несла службу ў якасьці пілёта вайскова-марской авіяцыі і налятала больш за тры тысячы гадзінаў.

У 2016 годзе Бауэрншміт прызначылі старшай памочніцай камандзіра авіяносца Abraham Lincoln, яна стала першай у гісторыі жанчынай на гэтай пасадзе. Летась яна таксама камандавала караблём-докам San Diego.

Авіяносец Abraham Lincoln знаходзіцца на службе ВМС ЗША з 1989 году. Карабель можа перавозіць да 85 самалётаў. Каманда авіяносца налічвае каля 5 тысяч чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сурвіла пра фэмінізм. І яшчэ 6 падкастаў Свабоды
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Месца жанчыны ўсюды». У Кіеве заклікалі беларускую ўладу не парушаць правы жанчын
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Па якіх крытэрах ацэньваць жанчыну-прэзыдэнта