Віктар Пракапеня купіў долю Саіда Гуцэрыева ў іх сумесным шматмільённым бізнэсе
Вктар Пракапеня ў клюбе Сьвятланы Алексіевіч, 13 чэрвеня 2019 году
Сам Саід Гуцэрыеў зарабіў на крыптавалюце $ 150 млн.
Чалец рады дырэктараў «Сафмар финансовые инвестиции» і «М. Видео» Саід Гуцэрыеў прадаў свае долі ў трох крыптабіржах — Currency.com, Capital.com і Zubr.io, паведамляюць «Ведомости».
Паводле выданьня, гэта вынікае з выпісак кампаній. Факт продажу біржаў пацьвердзіў прадстаўнік самога бізнэсоўца.
Пакупнікамі сталі міжнародная крыптабіржа FTX і партнэр Саіда Гуцэрыева, беларускі бізнэсовец Віктар Пракапеня. Прадстаўнік VP Capital Пракапеня пацьвердзіў гэта. Сума угод не раскрываецца, але на продажы Гуцэрыеў мог зарабіць каля $ 150 млн, падлічылі «Ведомости».
Гуцэрыеў пачаў актыўна ўкладаць грошы ў крыптавалютны рынак у ліпені 2017 году i разьлічваў надоўга затрымацца ў індустрыі, казаў ён расейскаму выданьню Forbes, але з пачатку 2021 году пачаў пазбаўляцца ад сваіх доляў.
Першым вялікім праектам Саіда Гуцэрыева быў трэйдынгавы стартап на аснове штучнага інтэлекту Capital.com (юрыдычныя асобы зарэгістраваныя ў Беларусі, Вялікай Брытаніі і на Кіпры). Гуцарыеў ўклаў грошы ў яго ў 2017 годзе разам з Пракапенем. Яны інвэставалі ў праект $ 25 млн (па $ 12,5 мільёна кожны), яшчэ каля $ 1,5 млн выдаткавалі на куплю дамэна, пісаў тады РБК.
У 2019-м гэты стартап стаў інфраструктурнай кампаніяй для першай легальнай крыптбіржы ў СНД Currency.com, юрыдычныя асобы якой зарэгістраваныя ў Беларусі, Вялікай Брытаніі і на Гібралтары. Інвэстыцыі Гуцэрыева і Пракапені на момант запуску праекту склалі $ 10 млн на дваіх.
На гэтай біржы таргуюцца такенізаваныя актывы на сыравіну, акцыі, індэксы, прывязаныя да базавага рынкавага кошту традыцыйных фінансавых актываў. Іх цэны і забясьпечвае Capital.com.
Магчымасьць страхаваць рызыкі за кошт інвэстыцый крыптавалюты ў токены, прывязаныя да кошту рэальных актываў, і прыцягвае інвэстараў да біржы Currency. com.
14 жніўні 2020 году было абвешчана, што крыптабіржа бізнэсоўца Віктара Пракапені Сurrency.com выдзеліць 100 тысяч даляраў у фонд пацярпелых падчас разгону вулічных пратэстаў, якія пойдуць на іх рэабілітацыю. Пра гэта IT-прадпрымальнік напісаў у «Фэйсбуку».
Бацька Саіда, расейскі бізнэсовец Міхаіл Гуцэрыеў, які лічыцца блізкім да Аляксаедра Лукашэнкі і які мае шэраг бізнэс-праектаў у Беларусі, у чэрвені 2021 году трапіў у санкцыйны сьпіс Эўразьвязу за сувязь зь беларускім рэжымам.