Гэта Амрула Салех — віцэ-прэзыдэнт пры прэзыдэнту Ашрафу Гані, які пакінуў краіну.
Clarity: As per d constitution of Afg, in absence, escape, resignation or death of the President the FVP becomes the caretaker President. I am currently inside my country & am the legitimate care taker President. Am reaching out to all leaders to secure their support & consensus.
— Amrullah Saleh (@AmrullahSaleh2) August 17, 2021
У сваім твітэры Салех напісаў, што цяпер ён законны выканаўца абавязкаў прэзыдэнта:
Згодна з Канстытуцыяй Афганістану, у выпадку адсутнасьці, уцёкаў, адстаўкі або сьмерці прэзыдэнта віцэ-прэзыдэнт робіцца часовым прэзыдэнтам. У цяперашні час я знаходжуся ў сваёй краіне і зьяўляюся законным выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта.
На ролю лідэра антыталібскай кааліцыі прэтэндуе таксама Ахмад Масуд — сын афганскага лідэра маджахедаў ў 1980–1990-х гадох, палявога камандзіра і міністра абароны Ахмада Шаха Масуда. Пра тое, што ён пачынае фармаваць супраціў талібам, Масуд паведаміў у лісьце, які апублікаваў францускі часопіс «La Règle du Jeu». Выдавец часопісу — вядомы пісьменьнік і філёзаф Бэрнар-Анры Леві, які сябраваў з бацькам Масуда-малодшага. Ахмад Шах Масуд быў забіты тэрарыстамі «Аль-Каіды» 20 гадоў таму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Афганістан стаў краінай вечнага канфліктуАхмад Масуд у сваім звароце, надрукаваным у францускім часопісе, у прыватнасьці, піша, што афганцы цяпер знаходзяцца ў становішчы Эўропы 1940 году. Разгром краіны амаль завершаны, і тыя, хто прайграў, шукаюць магчымасьці супрацоўнічаць з талібамі, лічыць Ахмад Масуд.
16 жніўня карэспандэнт ВВС Ялда Хакім апублікавала сумеснае фота Амрулы Салеха і Ахмада Масуда-малодшага. У надпісе пад здымкам ёсьць здагадка, што ў Афганістане фармуецца антыталібская кааліцыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці пойдуць талібы ў былыя савецкія рэспублікі? Меркаваньне экспэрта