Былы дыплямат Ігар Ляшчэня стаў 631-м палітвязьнем

Ігар Ляшчэня

Праваабарончыя арганізацыі Беларусі выступілі з сумеснай заявай аб прызнаньні былога амбасадара Беларусі ў Славаччыне Ігара Ляшчэні палітычным зьняволеным

У заяве адзначаецца:

«11 жніўня 2021 года быў затрыманы і зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня былы амбасадар Беларусі ў Славаччыне Ігар Ляшчэня, які пасьля недэмакратычных выбараў прэзыдэнта ў жніўні 2020 году асудзіў гвалт у дачыненьні да беларускага народу і пратэстоўцаў, а пасьля браў удзел у розных грамадзкіх палітычных ініцыятывах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паказваў новы твар Беларусі, спрыяў адмене візаў, улагоджваў канфлікты пасьля заяваў Лукашэнкі. Ізраільскія журналісты — пра Ігара Ляшчэню

Мы ўпэўненыя, што сапраўдным матывам пазбаўленьня волі зьяўляецца яго негвалтоўная дзейнасьць па прасоўваньні дэмакратычных каштоўнасьцяў, а таксама правамерная рэалізацыя свабоды меркаваньняў і іх выказваньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пачынаў у МЗС СССР, працаваў памочнікам Лукашэнкі. Хто такі Ігар Ляшчэня, арыштаваны 11 жніўня

На падставе гэтага мы лічым яго перасьлед і зьняволеньне палітычна матываваным, зьвязаным зь негвалтоўнай дзейнасьцю, накіраванай на абарону правоў чалавека і асноўных свабодаў, а яго самога — палітычным зьняволеным у адпаведнасьці з п. 3.1 Кіраўніцтва па вызначэньні паняцьця „палітычны зьняволены“.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад чаго залежыць эфэкт санкцыяў?

Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць Ігара Ляшчэню і спыніць яго крымінальны перасьлед, спыніць рэпрэсіі і вызваліць усіх палітычных зьняволеных», — гаворыцца ў супольнай заяве праваабарончых арганізацыяў Беларусі.