Талібы зноў кіруюць Афганістанам, Грузія актывізавала супрацу з КДБ, прывітаньне ад Байдэна Ціханоўскаму. Вынікі 15 жніўня

Аўганскія жанчыны «зьніклі» пад буркай падчас наступу талібаў. ФОТАГАЛЕРЭЯ

Нагадваем асноўныя падзеі нядзелі, 15 жніўня.

Талібы зноў прыходзяць да ўлады ў Афганістане. Камэнтатар Свабоды лічыць, што гэта адцягне ўвагу Захаду ад праблемы Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Афганістану пакінуў краіну. Талібан патрабуе поўнай перадачы ўлады

Сытуацыя ў Афганістане і дзеяньні Беларусі паказалі, што надышоў час цалкам перапрацаваць эўрапейскія правілы міграцыі і прадастаўленьня прытулку, заявіў віцэ-прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Віцэ-прэзыдэнт Эўракамісіі: Сытуацыя ў Афганістане і дзеяньні Беларусі патрабуюць зьмяніць палітыку ЭЗ у справе міграцыі і наданьня прытулку

Апазыцыя ў Грузіі занепакоеная «сакрэтнай» дамовай грузінскіх спэцслужбаў з КДБ Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Грузіі занепакоеныя, што «сакрэтная» дамова зь Менскам дазволіць экстрадыцыю палітуцекачоў у Беларусь

Палітвязень Сяргей Ціханоўскі атрымаў прывітаньне ад Джо Байдэна. Пра гэта блогер паведаміў у лісьце на волю.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сяргей Ціханоўскі атрымаў прывітаньне ад прэзыдэнта ЗША

Віцебскага краязнаўцу Віктара Барысенкава асудзілі на 7 сутак за фота часоў другой сусьветнай вайны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Краязнаўцу далі 7 сутак за тое, што апублікаваў архіўнае фота, якое ўслаўляе подзьвіг савецкіх салдат