Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Ціханоўскі атрымаў прывітаньне ад прэзыдэнта ЗША


Сяргей Ціханоўскі (сядзіць крайні справа) на лаве падсудных, 24 чэрвеня 2021

Палітвязень Сяргей Ціханоўскі атрымаў прывітаньне ад прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна. Пра гэта блогер паведаміў у лісьце на волю.

Прывітаньне прэзыдэнт Злучаных Штатаў перадаў праз жонку палітзьняволенага, Сьвятлану Ціханоўскую, якая 28 ліпеня мела сустрэчу з Байдэнам. «Джо Байдэн сказаў, што ён натхнёны мной, маім мужам і беларусамі», — расказала пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША Сьвятлана Ціханоўская.

«Усё будзе добра. Прывітаньне ад Байдэна атрымаў :)», — напісаў у лісьце Сяргей Ціханоўскі.

Ён перажывае, што ня можа ліставацца са сваёй былой выкладчыцай літаратуры з Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францыска Скарыны Натальляй Суславай. Ні ад яе ў турму, ні ад яго на волю лісты не прапускаюць. «Пісаў ёй, але яна мае лісты не атрымлівае. А такія лісты прыгожыя — з цытатамі пісьменьнікаў і паэтаў ёй адправіў, што аж самому шкада і крыўдна, што не дайшлі. Ну як так?», — напісаў палітзьняволены.

  • Сяргей Ціханоўскі ў турме з 29 траўня 2020 году. 24 чэрвеня ў гомельскім СІЗА-3 у закрытым рэжыме пачаўся суд над Ціханоўскім і фігурантамі ягонай справы — Міколам Статкевічам, Ігарам Лосікам, Арцёмам Сакавым, Дзьмітрыем Паповым і Ўладзімерам Цыгановічам.
  • Па выніках сустрэчы са Сьвятланай Ціханоўскай прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн напісаў у Twitter: «Для мяне было гонарам сустрэцца са Сьвятланай Ціханоўскай у Белым Доме гэтай раніцай. Злучаныя Штаты падтрымліваюць народ Беларусі ў яго імкненьні да дэмакратыі і ўнівэрсальных правоў чалавека».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG