Літва заявіла, што беларускі памежнік парушыў мяжу на вачах у літоўскага патрулю

Служба аховы мяжы Літвы паведаміла пра інцыдэнт зь беларускім памежнікам. 

Камэра назіраньня зьняла, як чалавек у форме пераходзіць мяжу зь беларускага боку, робіць некалькі крокаў, нахіляецца каля літоўскага памежнага слупа і вяртаецца назад.

Прычым адбылося гэта на вачах літоўскага мабільнага патрулю, машына якога стаяла на адлегласьці каля ста мэтраў.

Служба аховы мяжы Літвы назвала гэтыя паводзіны безадказнымі і непрафэсійнымі. Інфармацыю пра інцыдэнт яна перадала ў міністэрствы ўнутраных і замежных спраў Літвы.

Пазьней Дзяржаўны памежны камітэт адказаў на абвінавачваньні Літвы ў парушэньні дзяржаўнай мяжы з боку Беларусі.

«Сьцьвярджаць, што на відэа менавіта беларускі памежнік, няма ніякіх падставаў», — ляканічна пракамэнтавалі ў ведамстве.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Лукашэнка гандлюе людзьмі на экспарт
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Латвіі на мяжы зь Беларусьсю за дзень разьвярнулі 101 мігранта, у Літве — 19
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зь Літвы вылецеў першы нерэгулярны мігрант – грамадзянін Іраку