Праект @petitions_by апублікаваў загад Міністэрства інфармацыі аб абмежаваньні доступу да сайту.
Як паведамляе ТГ-канал «МотолькоПомоги», у дакумэнце сказана, што сайт заблякавалі за 4 матэрыялы:
- Пэтыцыя «Аб унясеньні зьменаў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэньнях у частцы ўзмацненьня адказнасьці па арт. 23.34. і 23.4».
- Пэтыцыя «Прызнаць выбары прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь несапраўднымі».
- Пэтыцыя «Апублікаваць тэкст новай Канстытуцыі і правесьці расьсьледаваньне ў дачыненьні да старшыні ЦВК».
- Заява «Аб прызнаньні Каардынацыйнай рады».
У тэксьце загаду сказана, што тэкст і матэрыялы гэтых пэтыцый нібыта могуць нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам краіны. Акрамя таго, сказана, што petitions.by зьяўляецца «пляцоўкай для ініцыяваньня збору подпісаў пад пэтыцыямі пратэставага характару, накіраванымі на дэстабілізацыю сытуацыі ў Рэспубліцы Беларусь».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародны ПЭН запатрабаваў неадкладна адмяніць рашэньне аб ліквідацыі Беларускага ПЭН-цэнтру ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства юстыцыі хоча зьліквідаваць абʼяднаньне прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва»