Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства юстыцыі хоча зьліквідаваць абʼяднаньне прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва»


Старшыня «Пэрспэктывы» Анатоль Шумчанка, архіўнае фота
Старшыня «Пэрспэктывы» Анатоль Шумчанка, архіўнае фота

Міністэрства юстыцыі падало ў Вярхоўны суд пазоў аб ліквідацыі грамадзкага абʼяднаньня прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва», паведаміў яго старшыня Анатоль Шумчанка ў сацсетках, перадае БелаПАН.

Паводле Шумчанкі, гэтую інфармацыю ён атрымаў ад чыноўнікаў міністэрства.

14 ліпеня Сьледчы камітэт арыштаваў разьліковы рахунак «Пэрспэктывы».

Аб’яднаньне «Пэрспэктыва» прадстаўляе інтарэсы індывідуальных прадпрымальнікаў. Арганізацыя зьявілася ў сьнежні 2002 пасьля масавых акцый пратэсту прадпрымальнікаў улетку і ўвосень таго году. Прадпрымальнікі выступілі супраць уціску з боку дзяржавы іхных эканамічных правоў. На хвалі акцый пратэсту лідэры розных арганізацый прадпрымальнікаў дамовіліся аб супрацоўніцтве.

Старшыня «Пэрспэктывы» Анатоль Шумчанка — арганізатар правядзеньня акцый пратэсту прадпрымальнікаў, ініцыятар перамоў і сустрэч прадпрымальнікаў з уладамі.

Шумчанка адбыў агулам 70 дзён арышту за акцыі пратэсту. Міжнародная арганізацыя Amnesty International у 2005 годзе прызнавала яго вязьнем сумленьня.

Міністэрства юстыцыі ліквідавала шэраг самых розных беларускіх арганізацый. На цяперашні момант вядома ўжо больш як пра пяць дзясяткаў арганізацый, які падпалі пад ліквідацыю.

«Ідзе зачыстка. Вы думаеце, гэта проста? Там ужо тысячы людзей працуюць, нашых людзей, і ў асноўным з павернутымі, прамытымі за чужыя грошы мазгамі», — сказаў Лукашэнка 23 ліпеня 2021 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG