У Расеі ўпаў у возера верталёт з 16 людзьмі

Верталёт Мі-8, ілюстрацыйнае фота

На Камчатцы ў Расеі 12 жніўня разьбіўся верталёт Мі-8 з 16 людзьмі на борце — 13 пасажырамі і 3 чальцамі экіпажу.

Загінулі восем чалавек, астатніх уратавалі.

Верталёт патануў у Курыльскім возеры.

Паўвостраў Камчатка месьціцца больш як за 6 тысяч кілямэтраў на ўсход ад Масквы і папулярны сярод турыстаў сваімі пэйзажамі і прыродай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Сібіры згарэла палова Нямеччыны: Плошча лясных пажараў ідзе да абсалютнага рэкорду
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У расейскім шпіталі прарвала трубу з кіслародам. Загінулі 11 з 13 пацыентаў на ШВЛ